На канцэрце гурта Dzieciuki выступіць Жывалеўскі з скрыпкай і M.G. (відэа)
3026 / 0
02.01.2015

На канцэрце гурта Dzieciuki выступіць Жывалеўскі з скрыпкай і M.G. (відэа)

Стаў вядомы лайн-ап канцэрту гурта Dzieciuki 9 студзеня ў клюбе «Піраты».

Яго адкрые гурт M.G., які прапанавалі ў якасьці супорту самі Dzieciuki. Музыкі гэтых камандаў знаходзяцца ў прыязных адносінах і даўно меркавалі зладзіць сумесны выступ, хоць стылістычна і ня надта блізкія. Цікава, што ў M.G. нават песьня ёсьць такая — «Дзецюкі», напісаная на словы Ларысы Геніюш. Яшчэ адным удзельнікам канцэрту стане Фёдар Жывалеўскі, лідэр славутай панк-рок фармацыі «Голая манашка», а зь нядаўнага часу яшчэ і кінаактор. Музыка рыхтуе эксклюзіўны выступ — ён зайграе свае найлепшыя песьні ў суправаджэньні …скрыпкі. Весьці канцэрт будзе, нагадаем, Аляксандар Памідораў. Такім чынам, лайн-ап вечара 9 студзеня ў «Піратах» выглядае наступным чынам:

19:00 — 19:30 M.G.

19:30 — 20:00 Фёдар Жывалеўскі

20:00 — 21:30 Dzieciuki

Квіткі на канцэрт каштуюць 100 000, за столік — 130 000. У дзень канцэрту на ўваходзе ў продажы будзе толькі танцпляц па 150 000.

Набыць квіток

Рыхтуючыся да адказнага канцэрту Dzieciuki арыгінальным чынам павіншавалі сваіх прыхільнікаў з Новым годам ды перайгралі на свой лад Depeche Mode.

Tuzin.fm