Renuen запісаў альбом «Mova Metaliova» з кавэрамі на сусьветныя гіты (аўдыё)
3976 / 1
02.01.2015

Renuen запісаў альбом «Mova Metaliova» з кавэрамі на сусьветныя гіты (аўдыё)

У CD-складанку ўвайшлі перапрацоўкі гітоў гуртоў Dio, Made of Hate, Sabaton, Korpiklaani, Sentenced, Rammstein, «Сектор газа», Accept, Nirvana, Rage, перакладзеныя на беларускую мову лідэрам гурта Аляксеем Кавалёвым.

Гурт Renuen з Баранавічаў грае ў стылістыцы мэлёдык дэз-мэталу, запісалі тры альбомы. У асноўным пяюць па-ангельску, але надумалася музыкам перакласьці ўлюбёныя рэчы ў выкананьні замежных гуртоў на беларускую. Такім чынам па-беларуску загучалі Rammstein, Nirvana, Dio, Accept, Sabaton і нават «Сектор газа» і «Воплі Відоплясова» ў адпаведнай мэтал-апрацоўцы. Самыя ўдалыя кавэры, на думку музыкаў, вырашана было запісаць і выдаць пад адной вокладкай з сымбалічнай назвай «Mova Metaliova».

У запісе альбому беларускай камандзе дапамаглі таксама запрошаныя гоьсці — Андрэй Бязносаў з расейскага гурту Belkar і Віталь Рудэнка з украінскага гурта Anima.

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

за тыдзень
за тры месяцы