«Ілюжан» рыхтуе альбом-трылёгію (відэа)
2095 / 0
09.01.2015

«Ілюжан» рыхтуе альбом-трылёгію (відэа)

У 2015 годзе мае пабачыць сьвет дэбютны альбом гурта з Кацяй Аліхвер на вакале.

Паводле задумы музыкаў, іх першы альбом будзе складацца з трох дыскаў, якія выйдуць паступова. Ужо ідзе інтэнсіўная праца над першым. Перад гэтым рэлізам мяркуецца прадставіць самотнік «Татачка», які выйдзе неўзабаве. «Мы сябе намагаемся не абмяжоўваць стылістычна, наша музыка нараджаецца пад уплывам ад уласных густаў — джаз, фольк, рок, фанк», — сказала Tuzin.fm вакалістка каманды Каця Аліхвер. Шэраг новых песень музыкі актыўна граюць на сваіх канцэртах. Некалькі прэм’ераў адбылося на іх першым выступе ў 2015 годзе, які прайшоў 8 студзеня ў TNT Rock Club.

Яшчэ: Музыка, якой не cтавала (аўдыё/відэа прэзэнтацыя EP)

Tuzin.fm