Тацяна Заміроўская пра «Прадмову» ад TonqiXod: «Гэта ашаламляльны альбом» (аўдыё)
2918 / 3
14.01.2015

Тацяна Заміроўская пра «Прадмову» ад TonqiXod: «Гэта ашаламляльны альбом» (аўдыё)

Музычная журналістка мяркуе, што слухаць новы рэліз арт-рокавага трыё было б немагчыма, калі гэта не было б так выдатна.

Сваім меркаваньнем пра «Прадмову» Тацяна Заміроўская падзялілася ў сваёй калёнцы ў сьвежым нумары «Белгазеты». Музыку, якую выконвае TonqiXod яна называе «неймаверным, многамудрым і патасным арт-рокам, бязьлітасным, як ўся дыскаграфія гурта Yes і першыя альбомы King Crimson». Аглядальніца ўгледзіла ў творчасьці беларусаў таксама адсылкі да гуртоў Can, Procol Harum, Amon Duul II, прывітаньні Робэрту Фрыпу, The Doors, арт-рокавым «Песьнярам» і нават Radiohead. Багаты спэктар асацыяцыяў і паралеляў дапаўняе Роджэр Ўотэрс. Праўда, на меркаваньне Тацяны, Уладзь Лянкевіч не імкнецца ім стаць — і гэта шчасьце, бо «ў нашай краіне Ўотэрсам хоча быць кожны другі музыка».

«Крыху дзіка ўсьведамляць, што ў наш час нехта грае такую дзіўную музыку — такую ж дзіўную, як ўся наша культура. Гэта ашаламляльны альбом — бессэнсоўны, непатрэбны і манумэнтальны і яго, безумоўна, неабходна слухаць», — падсумоўвае экспэрт.

Дыск «Прадмова» даступны для праслухоўваньня і спампоўваньня на Ultra-Music.com.

Яшчэ: Тацяна Заміроўская: Аксамітная перамога простага, спакойнага і добрага

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: