Міхалок папрасіў від на жыхарства ва Ўкраіне
2116 / 2
26.01.2015

Міхалок папрасіў від на жыхарства ва Ўкраіне

Лідэр гурта Brutto сустрэўся зь міністрам культуры Ўкраіны Вячаславам Кірыленкам.

Сустрэча прайшла 24 студзеня ў Кіеве. Пра гэта парталу Tuzin.fm паведаміў прадусар гурта Brutto Антон Азізбэкян, таксама прысутны пры гэтай сустрэчы. «Так, Сяргей і я папрасілі від на жыхарства. Ён нам патрэбны для таго, каб не парушаць нормы прабываньня ў замежнай дзяржаве. Пры гэтым мы не адмаўляемся ад беларускага грамадзянства», — падкрэсьліў Антон. Такая патрэба выклікана тым, што Міхалок з сваім гуртом пазбаўлены магчымасьці працаваць на тэрыторыі Беларусі, дзе гурт ня можа выступаць легальна, а спэцслужбы правяраюць нават трэнажорныя клюбы, дзе займаецца Сяргей з сваім паплечнікамі.

Украінскае інфармацыйнае агенцтва УНИАН таксама ўдакладняе з спасылкай на прэс-службу Міністэрства культуры Ўкраіны: «Міхалок патлумачыў, што падтрымка гуртом „Ляпіс Трубяцкі“, рэвалюцыйных падзеяў ва Ўкраіне нэгатыўна і варожа ўспрымаецца ўладай Беларусі і Расеі, якія ствараюць перашкоды для паўнавартаснага творчага працэсу».

Міхалок і Азізбэкян перабраліся ўжо ў Кіеў, іншыя ўдзельнікі Brutto застаюцца ў Беларусі і будуць прыяжджаць на рэпэтыцыі ва ўкраінскую сталіцу. Сёлета гурт мяркуе даць вялікі тур па Ўкраіне, а пасьля рыхтавацца да агульнаэўрапейскага туру.

Tuzin.fm, фота з афіцыйнай суполкі гурта Brutto

КАМЕНТАРЫ:

  • Костя Пяточкин
    Костя Пяточкин / адказаць
    27.01.2015 / 03:22

    Слава Україні! Героям слава!

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    27.01.2015 / 13:23

    Стаў вядомым расклад украінскага туру Brutto:

    http://brut.to/concerts/

  • КАМЕНТАВАЦЬ