Гурт Sumarok анансуе дэбютны альбом «Мінор» (аўдыё)
4179 / 0
29.01.2015

Гурт Sumarok анансуе дэбютны альбом «Мінор» (аўдыё)

Полацкая каманда паказала першы самотнік з будучага поўнафарматніка «Мінор».

Новая песьня называецца гэтак жа, як і сам гурт. Для музыкаў яна мае вялікае значэньне — фактычна зь яе пачынаецца новы этап у іх дзейнасьці. Лідэр каманды Ігар Палынскі зьвяртае ўвагу на радок «ты адкрыеш недзе дзверы і пачуеш крок — пераклейвае шпалеры ў сваіх думках Sumarok»: «Для нас гэта песьня пра шчасьце і посьпех. Мы зразумелі, што трэба рабіць больш рашучыя крокі, каб нечага дасягнуць».

Каманда Ігара Палынскага існуе з 2009 году. Летась музыкі зрабілі рэбрэндынг, адмовіліся ад старой назвы «Горад N» ды ад значнай часткі рэпэртуару. Нядаўна хлопцы зрабілі беларускамоўны кавэр на самую дзіўную песьню гурта Brutto «Мяч». Цяпер працуюць над дэбютным электрычным альбомам. Яго рэліз заплянаваны на сакавік 2015 году. 

За навінамі каманды можна сачыць празь іх сайт і афіцыйную суполку.

Tuzin.fm

Тэгi: