Сайт Ultra-music.сom аднавіў працу
2977 / 0
03.02.2015

Сайт Ultra-music.сom аднавіў працу

Адзін зь вядучых і найстарэйшых беларускіх музычных парталаў разьвітаўся з чытачамі «да лепшых часоў». Разьвітаньне апынулася нядоўгім.

Кіраўніцтва сайту ўдзень 3 лютага павесіла на галоўнай старонцы паведамленне: «Ultra-musicom зачынены да лепшых часоў». Ніякія матэрыялы з сайту недаступныя для прачытання. Рэдактары парталу Аляксандр Чарнуха і Вячаслаў Радзівонаў пэўны час камэнтароў не давалі, у сувязі з чым пайшлі чуткі, што закрыцьцё сайту магло быць зьвязанае з рэпартажам з музычнай прэміяй «Ліра», якую ладзіў тэлеканал ОНТ. Матэрыял выклікаў нямала дыскусіяў з нагоды таго, што быў напісаны іранічна і зьедліва. Яго можна прачытаць у перадруку на сайце Telegraf.by.

Але апынулася проста, што Ultra-musicom. такім чынам тэсьціў новы сайт. Партал запусьціўся наноў 4 лютага ў 11:15. «Мы рыхтавалі новую вэрсію сайту, таму амаль на суткі прыпынілі яго працу — хацелі ўсё грунтоўна пратэсьціць. А нашае маўчаньне? Хацелася зрабіць невялічкі сюрпрыз для нашых чытачоў. Спадзяемся, што ў нас атрымалася», — патлумачыў Tuzin.fm галоўны рэдактар парталу Ultra-Music Аляксандар Чарнуха.

Tuzin.fm жадае калегам яшчэ доўгіх гадоў працы. Хваляваньні былі апраўданыя. Сапраўды, бяз гэтага сайту беларускі інтэрнэт істотна бы зьбяднеў.

Tuzin.fm

за тры месяцы
за тры месяцы