Лідэр гурта Hurma Мікіта Найдзёнаў атрымаў прэмію «Залаты апостраф»
3676 / 0
10.02.2015

Лідэр гурта Hurma Мікіта Найдзёнаў атрымаў прэмію «Залаты апостраф»

Музыку адзначылі ў намінацыі «Дэбют».

Уручэньне прэміі «Залаты апостраф» штогод ладзіць Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Адзначаюцца аўтары найлепшых публікацыяў у часопісе «Дзеяслоў». На 12-й па ліку прэміі, цырымонія ўзнагароджаньня якой прайшла 9 лютага ў бары «ДК», адзначылі найлепшых у трох намінацыях: у «Паэзіі» найлепшай прызнаная Людка Сільнова, у «Прозе» — Сяргей Дубавец, а ў намінацыі «Дэбют» перамог Мікіта Найдзёнаў, лідэр гурта Hurma. Сымбалічна, што Мікіта з гуртом перамог у 2013 годзе ў намінацыі з такой жа назвай на музычнай прэміі ад Tuzin.fm «Героі году».

Летась яшчэ адзін яскравы прадстаўнік новай генэрацыі беларускай музыкі быў адзначаны высокай літаратурнай узнагародай — Уладзь Лянкевіч з Tonqixod атрымаў прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча за свой дэбютны зборнік паэзіі «70% вады».

Tuzin.fm