Новае імя! Yamaya стартуе он-лайн (аўдыё)
2296 / 1
11.02.2015

Новае імя! Yamaya стартуе он-лайн (аўдыё)

На беларускай альтэрнатыўнай сцэне зьявіўся гурт, які мае ўсе шанцы стаць адкрыцьцём гэтага году.

Yamaya паходзіць з Гомелю. Летась удзельнікі каманды Яўген, Мікіта і Юля пераехалі ў Менск дзеля музыкі. Кажуць, што яны жылі пэўны час на студыі, бо ня мелі ані грошай, ані часу, каб зьняць кватэру. Але цяпер музыкі ўладкаваліся і засвоіліся ў сталіцы. І рыхтуюцца да надзвычай адказнага сольнага канцэрту 15 лютага, які мяркуецца даць он-лайн. Гэтым канцэртам яны хочуць гучна заявіць пра сваё існаваньне.

Гурт гэты вылучае неверагодная мэтанакіраванасьць і самааддача. Удзельнікі прагнуць славы Radiohead і гатовыя дзеля дасягненьня сваёй мары працаваць ва ўсю моц. Свае сёньняшнія магчымасьці яны прадэманстравалі ў дэма-сынгле «Спроба пяра», куды ўвайшлі тры песьні — «Ісьляндыя», «Паветра» і «Фантан». Цяпер рыхтуюць да выданьня акустычны міні-альбом. Пяюць толькі па-беларуску і лічаць, што беларуская мова аніяк не перашкодзіць прасоўваньню іх творчасьці, у тым ліку за мяжою. Наадварот. «Мова — наша фішка, яна нас вылучае», — мяркуе вакаліст Яўген Булава

Он-лайн канцэрт Yamaya распачнецца ў 23:30 15 лютага. Ладзіць яго каманда «Арт-сядзібы» пры падтрымцы Tuzin.fm. Гледачы канцэрту гуртуюцца тут.

Сачыць за навінамі гурта можна празь іх афіцыйную суполку.

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    16.02.2015 / 11:56

    Запіс он-лайн канцэрту даступны для прагляду тут:
    https://www.youtube.com/watch?v=KKVBtE8vzIs

  • КАМЕНТАВАЦЬ