У Вільні заснаваны беларускі альтэрнатыўны фэстываль
2583 / 0
10.03.2015

У Вільні заснаваны беларускі альтэрнатыўны фэстываль

Першы фэстываль беларускай музыкі ў Вільні адбудзецца ў два дні 1 і 2 траўня. Візы для гледачоў зь Беларусі — бясплатныя.

На першы дзень новага фэсту Belarus Alternative заяўлены выступы гуртоў Brutto, Neuro Dubel і Pomidor/Off. У другі дзень на сцэну выйдуць «Серебряная свадьба», Super Besse, Pukstband. Канцэрты пройдуць у віленскай Teatro Arena, дзе прайшла летась прэзэнтацыя альбому Лявона Вольскага. Ладзіць фэст Юстас Мамантовас, родны брат знакавага літоўскага музыкі Андруса Мамантоваса. Зь беларускага боку арганізацыяй займаецца кампанія «Карта дорог».

Беларусам, якія набудуць квіток на фэст, абяцаецца бясплатная візавая падтрымка. Квіткі ў продажы будуць з 11 сакавіка. Іх кошт — 400 000 на адзін дзень, 700 000 — на два дні.

Tuzin.fm