Андрэй Апановіч сышоў з гурта «Стары Ольса»
4092 / 0
10.03.2015

Андрэй Апановіч сышоў з гурта «Стары Ольса»

Бубнач, дудар і вакаліст заявіў пра свой сыход з каманды, якой аддаў 14 гадоў.

«Так, я сыйшоў з гурта „Стары Ольса“, прычыны тлумачыць не хачу, магу сказаць хіба, што гэта ніяк не зьвязана з маім гуртом Litvintroll», — сказаў у камэнтары парталу Tuzin.fm Андрэй Апановіч. У гурце ён лічыўся асноўным бубначом, граў таксама на блёк-флейце, дудзе, у некаторых нумарах сьпяваў, у тым ліку ў магутным кавэры на Metallica. Андрэй ужо сыходзіў у 2012 годзе, але неўзабаве вярнуўся ў склад гурта. Цяперашні сыход выглядае на канчатковы. 14 гадоў, якія ён прысьвяціў «ольсам», Андрэй згадвае з прыемнасьцю: «Зашыбісь было, мы клясна адарваліся за гэты час». Апановіч працягне выступаць разам з сваім гуртом Litvintroll.

«Стары Ольса» тым часам абвесьцілі пра пошук бубнача. Галоўныя патрабаваньне — умець граць палачкамі на вялікім барабане і дарбуках і, вядома ж, мець жаданьне і цікавасьць. Уласны інструмэнт не патрэбны. Зьвязацца з гуртом можна праз афіцыйныя суполкі УК і FB.

Tuzin.fm

за тры месяцы