Флэш-моб у дзеяньні! Pauline запісала сваю «Малітву» (прэм’ера!)
3787 / 0
13.03.2015

Флэш-моб у дзеяньні! Pauline запісала сваю «Малітву» (прэм’ера!)

Сьпявачка паклала словы зь вершу Янкі Купалы на сваю музыку.

Усё больш творцаў далучаецца да флэш-мобу, які ініцыяваў паэт і мастак Адам Глёбус. Ён сам прачытаў верш «Малітва» і заклікаў іншых беларусаў маральна падтрымаць сьпявачку Насту Шпакоўскую, на якую падаў у суд кампазытар Алег Моўчан. Сваю вэрсію кампазыцыі на словы Янкі Купалы запісаў паэт і музыка з Гомелю Сяргей Балахонаў. Паэт і музыка Байсан прачытаў Купалавы верш і зьняўся разам з Настай Шпакоўскай ў ню-фотасэсіі ў падтрымку свабоды творчага самавыяўленьня. Да флэш-мобу далучыліся таксама наведнікі самых масавых беларускамоўных курсаў «Мова Нанова» Глеба Лабадзенкі. 230 чалавек прачыталі верш «Малітва» ў варыянце Ўладзімера Мулявіна (ён скампіляваў два вершы Купалы ў адзін).

Цяпер сваю вэрсію «Малітвы» прадстаўляе сьпявачка Pauline. «Мы вырашылі паўдзельнічаць у флэш-мобе ў падтрымку гурта Naka, які прапанаваў Адам Глёбус: паспрабавалі зрабіць сучасны варыянт твору Купалы і паклалі верш на сваю музыку, бо мы сапраўды любім Купалу, любім яго словы і яго мову», — зазначыла Паўліна.

Што да суду «Моўчан vs Naka», то ён працягнецца 23 сакавіка. Судовае паседжаньне пачнецца ў 14:30 у Вярхоўным судзе (вул. Валадарскага, 8).

Tuzin.fm

за тры месяцы
за тры месяцы