Абвешчаны прыём заяваў на «Маласольны фэст»
2381 / 0
13.03.2015

Абвешчаны прыём заяваў на «Маласольны фэст»

Пераможцам фэсту ў якасьці прызу абяцаецца сэрыя рэпэтыцыяў на прафэсійнай студыі, запіс міні-альбому, сольны канцэрт у прайм-дзень ды іншыя прыемнасьці.

Фэст праводзіцца ўпершыню, але яго арганізатары з паб-клюбу «Графіці» разглядаюць яго лягічным працягам конкурсу для маладых камандаў Graffiti Open Music Fest, які праводзіўся тройчы. «Мы запрашаем амбітных, таленавітых і энэргічных паказаць сябе, паглядзець на іншых ды выйграць прызы», — заклікае адзін з завадатараў фэсту Мікалай Маторын.

Набор удзельнікаў на «Маласольны фэст» праводзіцца да 1 красавіка 2015 году. Заяву трэба падаваць на адрас pub@graffiti.by з пазнакаю «Маласольны фэст» ды ўкласьці ў яе інфармацыю пра гурт, кантактныя зьвесткі, ня больш за тры дэма-запісы ці відэа. Сам фэст стартуе з красавіка. Будзе праведзена сэрыя канцэртаў, на кожным зь якіх шляхам глядацкага галасаваньня і ацэнкі журы будзе абраны найлепшы. Канцэрты ўдзельнікаў фэсту адбудуцца пры падтрымцы вядомых беларускіх камандаў.

Tuzin.fm

за тыдзень
за тры месяцы