«Мутнаевока», ZnaROCK і Amaroka выступяць на сьвяткаваньні Дня Волі
2088 / 1
19.03.2015

«Мутнаевока», ZnaROCK і Amaroka выступяць на сьвяткаваньні Дня Волі

У час акцыі на плошчы Бангалор 25 сакавіка адбудзецца рок-канцэрт.

У мерапрыемствах з нагоды сьвята возьмуць удзел гурты «Мутнаевока», ZnaROCK і Amaroka. Кожны зь іх выступіць на сцэне, разьмешчанай на плошчы Бангалор, зь невялікім сэтам. Пра гэта парталу Tuzin.fm паведаміў адзін з арганізатараў акцыі Мікіта Семяненка. «Цяпер робіцца афіша, шукаем інфармацыйных партнэраў, а таксама жадаючых выставіць свае стэнды ці расьцяжкі на сцэне, таксама далучыцца да афармленьня сцэны», — кажа ён. Раней абвесьціць склад удзельнікаў канцэрту і належным чынам да яго падрыхтавацца арганізатары ня мелі магчымасьці. На іх заяву Менгарвыканкам адказаў толькі цяпер. Пры гэтым ідэолягі перанесьлі акцыю на дзьве гадзіны раней за заяўлены час.

Такім чынам, акцыя на Дзень Волі ў Менску стартуе ў 15:00 ад кінатэатру «Кастрычнік». Шэсьце пройдзе да парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор, дзе ў 17:00 заплянаваны мітынг і канцэрт. Скончыцца ўсё мусіць да 18-й гадзіны.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    25.03.2015 / 00:34

    Арганізатары:
    Пляны зьмяняюцца - канцэрт на Бангалёр адмяняецца. Нажаль, ўсе музыкі, непасрэдна сёньня адмовіліся ад ўдзелу. Камусьці боязна, хтосьці не пасьпявае з працы.
    https://www.facebook.com/events/661629413962486/permalink/671268916331869/

  • КАМЕНТАВАЦЬ