«Ня варта»: «Мы простыя хлопцы, сьпяваем на мове і ня дрочым на ВКЛ і БНР» (новы альбом!)
2685 / 0
24.03.2015

«Ня варта»: «Мы простыя хлопцы, сьпяваем на мове і ня дрочым на ВКЛ і БНР» (новы альбом!)

Панк-рок гурт з Мазыру прадставіў свой дэбютны альбом «Трываць…».

Лідэр каманды Хведар Крокус гэтак прадставіў працу парталу Tuzin.fm: «Наш альбом — гэта заклiк да дзеяньняў! Але гэтыя дзеяньнi не абавязкова палiтычныя. У першую чаргу — гэта заклiк абудзiцца, скiнуць прыгнёт шэрых дзен, i рушыць наперад. Займацца прыемнымi i карыснымi справамi. Самаразьвiвацца, як адукацыйна, так i фiзычна. Зьмяні сябе, а сьвет зьменіцца сам!» 

Альбом «Трываць» уключае ў сябе 11 трэкаў, у тым ліку раней прэзэнтаваную ў выглядзе самотніка на Tuzin.fm песьню «Танцулькі альбо сьмерць» і бадай што галоўны гіт каманды — «Сонца над Бабілёнам», прадстаўленую яшчэ пад ранейшай назвай Alloff. Акрамя аўтарскіх рэчаў у дыск таксама ўключаны кавэр на Ігі Попа ды песьня на верш Рыгора Барадуліна «Ў вянок жалобы У. Караткевічу».

Свой гурт і яго канцэпцыю Хведар прадстаўляе так: «Мы простыя хлопцы. Працуем на заводах, цi дзе яшчэ, цi не працуем увогуле! Нашу творчасьць кожны можа ўспрымаць як пажадае. Але дакладна мы не трымаемся антыгуманных iдэяў! Таксама ня дрочым на ВКЛ, БНР ды iншыя дзяржаўныя ўтварэньнi, якiя iснуюць цi iснавалi на нашай зямлi! Мы сьпяваем на роднай мове, а не на мове акупантаў, якую прымусова насаджалi доўгiя годы».

Жывая прэзэнтацыя альбому «Трываць» прызначаная на 4 красавіка ў менскім бары Shelter. За навінамі каманды можна сачыць у яе афіцыйнай суполцы.

Tuzin.fm

за тыдзень
за тры месяцы