Tuzin.fm заняў 1-е месца на форуме «PR-кветка-2015»
1912 / 0
30.03.2015

Tuzin.fm заняў 1-е месца на форуме «PR-кветка-2015»

Узнагарода атрыманая за праект конкурсу «Засьпявай».

Намесьніца галоўнага рэдактара парталу Tuzin.fm Хрысьціна Дарапей узяла ўдзел у кірмашы праектаў на 8-м адкрытым міжнародным камунікацыйным форуме «PR-кветка-2015». У межах яго адбываюцца майстар-клясы, круглыя сталы ды іншыя мерапрыемствы, аднак галоўная падзея — «Кірмаш праектаў» (PR і рэклямная сэкцыі). Летась праца рэдактаркі Tuzin.fm ужо была адзначаная тут. Сёлета Хрысьціна прадстаўляла праект «Засьпявай», які другі год ладзіць партал Tuzin.fm разам з фондам «Вяртаньне» і заняла зь ім 1-е месца. Усяго ў PR-сэкцыі было заяўлена 35 праектаў, прычым большасьць камандныя да 8 чалавек. Хрысьціна ж прадстаўляла сваю працу адна. Распавяла пра леташні конкурс, прыезд украінскага саўндпрадусара Ўлада Яруна, першы і другі прома-ролік, пра «Засьпявай 2.0» ды праект у праекце «100 найлепшых беларускіх песень».

Падрабязьней з вынікамі форуму можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце.

Tuzin.fm