«Вірус Ліха» адродзіцца, каб сыграць канцэрт у памяць Лёшы Іванова (архіўнае відэа)
3554 / 0
03.04.2015

«Вірус Ліха» адродзіцца, каб сыграць канцэрт у памяць Лёшы Іванова (архіўнае відэа)

Культавая беларуская каманда зьбіраецца разам пасьля 8-гадовага маўчаньня.

«Мы даем усяго адзін канцэрт пасьля доўгага маўчаньня. Гэта будуць старыя песьні ў новым гучаньньні з удзелам вядомых музыкаў. Здавалася б, усё крута, выдатная ідэя, чаму б і не. Але ўжо два месяцы як няма з намі Лёшы Іванова, заснавальніка гурта. У памяць пра яго мы і робім гэты канцэрт», — заяўляюць музыканты.

«Вірус Ліха» нарабілі шуму на пачатку 00-х. За кароткі час гэты беларускі гурт стаў адным з самых шанаваных на постсавецкай прасторы ў сваім стылі рэгі/ска. Яны ўтварыліся ў 1999 годзе, актыўна выступалі ў менскіх клюбах, езьдзілі ў сумесны тур зь вядучым расейскім рэгі-гуртом Jah Divizion. У 2003 годзе выдалі дэбютны live-альбом «Совершенно летний концерт». Першыя пяць гадоў яны выступалі зь Лёшам Івановым на вакале. Ён быў душой каманды, але з уласных прычынаў пакінуў калектыў. Гурт некалькі гадоў выступаў з новай салісткай Таней Карабко, запісаў студыйны дыск «Жизнь бьет ключом», а потым спыніў сваё існаваньне. Удзельнікі гурта цяпер граюць у такіх камандах, як «Аддис Абеба», PortMone«Петля пристрастия». Сам Лёша Іваноў з музыкай завязаў, не дазваляла здароўе. У яго была зь дзяцінства рэдкая хвароба, сур’ёзныя праблемы з крывазваротам. Гэта прывяло да таго, што нават рухацца яму было досыць складана, апошнія гады ратавалі толькі абязбольваючыя. Аляксей Іваноў пайшоў у іншы сьвет 8 лютага 2015 году. Пра яго сыход ведалі толькі самыя блізкія людзі.

У памяць аб заснавальніку гурта «Вірус Ліха» вырашылі сабрацца разам. Адзіны канцэрт заплянаваны на 24 красавіка ў бары «ДК».

Падзея ў Facebook

Tuzin.fm

за тыдзень
за тры месяцы