«Бардаўская восень» справіла 20 год
2344 / 0
31.10.2013

«Бардаўская восень» справіла 20 год

Адзін з найстарэйшых фэстаў беларускаймоўнай музыкі справіў юбілей. Сёлета «Бардаўская восень» прайшла без звыклай конкурснай праграмы. Арганізатары вырашылі адмовіцца ад завядзёнцы дзеля таго, каб запрасіць як мага больш гасьцей.

У фэсьце ўзялі ўдзел гурт Re1ikt, Алесь Камоцкі, Зьміцер Вайцюшкевіч, гурт BosaeSonca, Паліна Рэспубліка, Ilo&friends ды шмат якія іншыя выканаўцы. Асноўныя падзеі фэсту традыцыйна адбыліся ў Бельску Падляшскім, не абмінулі ўвагай Беласток ды навакольныя гарады.

Арганізатарамі «Бардаўскай восені», як зазвычай выступае Зьвяз беларускай моладзі, які зараз дзейнічае пад новай назвай - Зьвяз адукацыі і прамоцыі беларускай культуры «Шчыты». Па сканчэньні юбілейнага фэсту, арганізатары ўжо задумваюцца над правядзеньнем наступнага, як пройдзе па традыцыйнай схеме – конкурс выканаўцаў і выступ запрошаных зорак.

Паглядзець самыя яркія моманты сёлетняга і папярэдняга фэстаў, а таксама скантактавацца з арганізатарамі можна праз афіцыйную суполку ў Facebook.

Tuzin.fm

за тыдзень
за тры месяцы