Уражвае! Фэерычнае выкананьне «Аксамітнага вечару» на «Басовішчы-1991» (відэарарытэт)
2414 / 0
08.04.2015

Уражвае! Фэерычнае выкананьне «Аксамітнага вечару» на «Басовішчы-1991» (відэарарытэт)

У сеціве зьявілася відэа, якое дазваляе прасякнуцца атмасфэрай фэстывалю музыкі маладой Беларусі, які ў 1991 годзе праводзіўся ў другі раз.

Відэа на «Басовішчы-1991» зьняў апэратар Ігар Супранёнак, які езьдзіў на фэстываль у Польшчу разам з музыкамі з Полацку — гуртом «Мясцовы час». Праз амаль чвэрць стагодзьдзя здымкі выклаў Руслан Парфёнаў — на той час клявішнік полацкага гурту. «Гэта хоўм-відэа, потым з гэтага Ігар зрабіў кліп «Ускраіна». Вядома ён больш здымаў нас, але ў кадар трапіла таксама шмат нашых сяброў: Сокалаў-Воюш, Кася Камоцкая і Лёня Шырін, Лявон Вольскі і Конеў-Петушковіч, Алезіс Дземідовіч і Юрась Ляўкоў. Добры быў час!» — кажа Руслан у камэнтары Tuzin.fm.

Каб адчуць атмасфэру другога па ліку беларускага рок-фэсту, які праводзіўся яшчэ ў той час, калі існаваў Савецкі Саюз, можна зірнуць відэа з выкананьнем песьні «Аксамітны летні вечар» Сержуком Сокалавым-Воюшам (яна, дарэчы, знаходзіцца ў топ-100 найвялікшых беларускіх песень па вэрсіі Tuzin.fm на 68 пазыцыі). Увесь фільм працягласьцю 50 хвілінаў разьбіты на дзьве часткі — па 25 хвілін кожная. Плюс бонус на дзьве хвіліны.

«Басовішча-1991» (частка 1)

«Басовішча-1991» (частка 2)

«Басовішча-1991» (частка 3)

Tuzin.fm, фота «Ніва» (Беласток)