Naka Piano прыпыняе сваю дзейнасьць (відэа)
2018 / 1
10.04.2015

Naka Piano прыпыняе сваю дзейнасьць (відэа)

Удзельніцы праекту Наста Шпакоўская і Ірына Кліменка абвесьцілі, што 23 красавіка даюць апошні канцэрт.

«Цяпер клявішніца Ірына Кліменка знаходзіцца на восьмым месяцы цяжарнасьці. Безь яе — чалавека, які стаяў ля вытокаў Naka Piano, я займацца гэтым праектам ня буду. Таму мы прынялі сумеснае рашэньне даць апошні канцэрт. Далейшыя выступы Naka Piano не плянуюцца», — заявіла Наста Шпакоўская. Сьпявачка засяродзіцца на сваім асноўным гурце — Naka, які цяпер працуе над пятым нумарным і першым беларускамоўным альбомам у сваёй гісторыі.

Naka Piano існуе каля двух гадоў. Дзяўчаты запісалі студыйны альбом (2013), які прыязна сустрэлі экспэрты, актыўна выступалі ў Беларусі, Украіне і Расеі. «Апошні канцэрт» Naka Piano дае 23 красавіка ў бары ДК. Падрабязнасьці — у нашай афішы.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: