2872 / 0
01.11.2013

«Кальмары» сталі фіналістамі тэлеконкурсу «Поющие города»

Гурт зь Бярозы прайшоў у фінал тэлевізійнага шоў, якое ладзіць канал СТВ.

Музыкі свайму посьпеху самі дзівяцца, бо ставіліся да свайго ўдзелу ў конкурсе ня надта сурёзна. «Нам не патрэбныя нейкія там месцы. Мы хочам, каб нас запомнілі. Калі ня клікаюць на канцэрты, дык хоць такім чынам пакажамся», - патлумачыў Tuzin.fm прычыну свайго ўдзелу лідэр «Кальмараў» Сяржук Машковіч. Ён кажа, што для музыкаў было вельмі карысным папрацаваць у межах гэтага шоў з былым вакалістам «Песьняроў» Валерам Скаражонкам. «Ён вельмі цікавы дзядзька, сказаў нам, што ня варта пад кагосьці падладжвацца, а рабіць песьню ў сваім – «кальмараўскім» стылі», - кажа Сяргей.

«Кальмары» – адзіны беларускамоўны калектыў, які трапіў у фінальную стадыю конкурсу. У фінале, які адбудзецца 19 лістапада музыкі засьпяваюць «песьняроўскую» кампазыцыю «Хлопец пашаньку пахае».

 «Кальмары» быў створаны ўдзельнікамі рок-гурта :B:N:. Аўтар тэкстаў «бээнаўцаў» Сяржук стаў вакалістам, а Алесь Лютыч – сеў за бубны. Праўда, у тэлешоў фронтмэн :B:N: удзел узяць ня здолеў, з «Кальмарамі» граў сэсыйны бубнач.

Tuzin.fm

Тэгi: