Вяртаньне Стэфана (рарытэтнае аўдыё)
3918 / 7
14.05.2015

Вяртаньне Стэфана (рарытэтнае аўдыё)

На Tuzin.fm прэм’ера рырытэтнага падборкі песень выканаўцы Стэфана. Запісаныя амаль 20 гадоў таму гэтыя творы можна лічыць узорнымі для сучаснай беларускай поп-музыкі.

Так як Стэфан на беларускай поп-сцэне ніхто не сьпяваў. Паказьнік узроўню — яго «Абарваная струна» была запісаная ў 1996 годзе і з таго часу гучыць на радыё няспынна. Яна выконвалася публічна лічаныя разы і нават не выдавалася, але запомнілася настолькі, што была названая экспэртамі ў ліку 100 найлепшых беларускіх песень. У дыскусіі адносна творчасьці Стэфана ў суполцы Tuzin.fm на Facebook лідэр «Крамы» Ігар Варашкевіч прызнаўся, што гэта самая ўлюбёная беларуская песьня яго і Ігара Сацэвіча з Apple Tea. Толькі што доўгі час яны не маглі дазнацца ані пра яе аўтараў, ані пра выканаўцу.

Уласна дзякуючы той нядаўняй дыскусіі ў FB і паўстала ідэя прадставіць рарытэтны міні-альбом, куды ўвайшла ўжо вядомая «Абарваная струна», а таксама яшчэ дзьве беларускамоўныя кампазыцыі, якія раней не выдаваліся — «Туманы» і «Нябачны сум» (таксама вядомы пад назвай «Сон»). Пазьней дадалася яшчэ адна — «Доўга»  Песьні даслаў гукарэжысэр Аляксей Зайцаў, які зводзіў і запісваў гэты матэрыял у 1996 годзе. Акром іх падчас студыйнай сэсіі Стэфана і яго зорнай каманды былі яшчэ запісаныя тры расейскамоўныя трэкі, а таксама некалькі дэма і кавэраў. Басіст Валеры Башкоў, які граў на бас-гітары, удакладніў інфармацыю адносна запісу гэтых песень, у якім удзельнічалі: Серж Вядзьмедзь («Верасы») — гітара, Андрэй Сланчынскі — клявішныя, клярнэт, Анатоль Горбач («Крама», Rouble Zone) і Аляксандар Старажук («Ляпіс Трубяцкі») — бубны ды ўласна Валер Башкоў (бас). Музыку да кампазыцыяў напісаў Лявон Шырын, словы — Алесь Камоцкі.

Праект быў некамэрцыйным. Неўзабаве пасьля яго запісу вакаліст Стэфан (Сяргей Касалапаў) сышоў з музыкі.

Tuzin.fm, фота прадастаўлена Канстанцінам Драпезам

КАМЕНТАРЫ:

  • Leonid Naruszewicz
    Leonid Naruszewicz / адказаць
    14.05.2015 / 12:33

    так чалавек легенда
    на альфа-радые яе некали прынесли и у нас яе першай пракруцили
    выдатны твор

  • Леон Зильберман
    Леон Зильберман / адказаць
    14.05.2015 / 18:33

    сп. Будкин абяцау распавесьци пра лес слыннага музыки

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    14.05.2015 / 19:13

    Прыйдзе час - распавядзем пра ўсіх вартых, годных і слынных.

  • Леон Зильберман
    Леон Зильберман / адказаць
    14.05.2015 / 21:48

    будем чакаць :-)

  • Дзмітрый Падбярэзскі
    Дзмітрый Падбярэзскі / адказаць
    14.05.2015 / 20:14

    Такая справа: у мяне адшукаліся 4 трэкі Стэфана. Той, які тут называецца "Нябачны сум", на маім дыску называецца "Сон" (дыск мне прэзэнтаваў Лёня Шырын асабіста). Ёсьць і песьня "Доўга", таксама на словы Камоцкага ў аранжаваньні Валодзі Ткачэнкі.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    14.05.2015 / 20:37

    Дзьмітрый, дасылайце ў рэдакцыю нашу знойдзены трэк - дадамо яго ў трэк-ліст.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    27.05.2015 / 13:43

    У трэк-ліст дададзена таксама песьня "Доўга". Дзякуй Дзьмітрый Падбярэзскі!

  • КАМЕНТАВАЦЬ

за тыдзень
за тры месяцы