Вожык назваўся лузэрам: «Фанаты мае ўсе ўцяклі да Каржа» (спампаваць EP)
2440 / 0
24.05.2015

Вожык назваўся лузэрам: «Фанаты мае ўсе ўцяклі да Каржа» (спампаваць EP)

Выканаўца выдаў EP «Лікёры», які разглядае як першы сур’ёзны крок да трывалага вяртаньня ў беларускую прастору.

З часоў дэбютніка «У віры падзей» (2011) навінаў ад беларускамоўнага рэпэра зь Сянна было няшмат. Ён меркаваў набраць жывы склад музыкаў і актыўна выступаць, але пляны пакуль ня спраўдзіліся. За гэты час Вожык даў некалькі невялікіх канцэртаў, а летась прэзэнтаваў песьню «Бандэра» — на канале Tuzin.Streaming_Belarus яна карыстаецца добрым попытам і мае каля 11 000 праслухоўваньняў. У EP «Лікёры» яна, дарэчы, не ўвайшла. Затое тут ёсьць тры новыя сольныя трэкі — «Лузэр», «Карсары» і ўласна «Лікёры», а таксама два ўжо вядомыя фіты — з гуртом ZnaROCK Тацяна») і з Зэманам ды Дрьомічам («Міцний союз»).

Вожык кажа, што яго новы рэліз — першы крок да другога паўнавартаснага сольнага альбому, які ўбачыць сьвет увосень. Праца над ім ужо вядзецца. «Сваёй творчасьцю я не хачу нікому нічога сказаць, і тым больш навучыць. Я раблю гіп-гоп толькі таму, што мне гэта падабаецца, а справу адзнакаў я пакіну слухачам і крытыкам», — заявіў выканаўца з нагоды прэм’еры.

Рэліз EP «Лікёры» адбыўся на сайце «Арт-сядзібы». Спампаваць адным файлам максы-сынгл можна па гэтай спасылцы.

Яшчэ: Вожык адрэагаваў на імпэрскую прапаганду

Tuzin.fm

Тэгi: