Генпрадусар АНТ: «Рок-канцэрты ў Мірскім замку праводзіць немэтазгодна» (відэа)
2267 / 1
04.06.2015

Генпрадусар АНТ: «Рок-канцэрты ў Мірскім замку праводзіць немэтазгодна» (відэа)

Генэральны прадусар тэлеканалу АНТ Сяргей Хоміч распавёў Tuzin.fm, чаму сёлета ў межах праекту «Музычныя вечары ў Мірскім замку» вырашана не праводзіць рок-канцэрт беларускіх выканаўцаў.

Рок-канцэрты ў межах праекту «Музычныя вечары ў Мірскім замку» праводзіліся некалькі гадоў і гэта стала ўжо добрай традыцыяй. У розныя гады на сцэну выходзілі гурты Naka, :B:N:, Nizkiz, Gods Tower, Akute, The Toobes, «Дай Дарогу!», HandmadE, Bosae Sonca, S°unduk ды іншыя. Але сёлета мерапрыемства такога фармату ня будзе. У Мірскі замак прыедуць Лаліта, Шуфуцінскі ды зоркі беларускай эстрады.

«Мы рухаемся больш у камэрцыйны бок, пляцоўка ля Мірскага замка пашыраная і цяпер яна разьлічана на 3000 сядзячых месцаў, танцпляц на 5000. На жаль, рок-выканаўцы такой колькасьці гледачоў не зьбіраюць. Летась мы людзей нават бясплатна клікалі, а яны ісьці не хацелі. Па выніку 800—1000 чалавек зьбіралася, чаго недастаткова. Кожнаму фармату мусіць быць свой час і месца», — сказаў Сяргей Хоміч (на фота) у камэнтары для Tuzin.fm. Тэлепрадусар удакладніў, што праект «Жывы Рок» ня згорнуты канчаткова, а пастаўлены на паўзу. Магчыма налета будзе разгледжаны варыянт канцэрту беларускіх рок-выканаўцаў пры ўдзеле знанага замежнага хэдлайнэра.

У той жа час спадар Сяргей адзначыў, што новых цікавых поп-рок і рок-выканаўцаў актыўна запрашаюць у іншыя тэлепраекты. Так, напрыклад, сёлета на «Песьні году Беларусі» ў Мірскім замку выступяць Nizkiz, Паліна Рэспубліка, Hurma, Navi, «У нескладовае». Канцэрты пройдуць 12, 13 і 14 чэрвеня.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • QuAzI / адказаць
    05.06.2015 / 15:34

    Кратко: В Мирский замок поедут шмара, зэк и прочие отбросы поп-/жоп-культуры, на которых даже в дремучей глубинке, где больше не на кого идти, никто не ходит. В итоге от организаций собирают по нескольку активистов, чтобы массовку создать этим дармоедам.

  • КАМЕНТАВАЦЬ