З дапамогай гуртоў Trubetskoy і «Дай дарогу!» набудуць рэанімабіль для шпіталю ў Данбасе
1590 / 0
05.06.2015

З дапамогай гуртоў Trubetskoy і «Дай дарогу!» набудуць рэанімабіль для шпіталю ў Данбасе

Беларускія каманды ўзялі ўдзел у дабрачыннай акцыі ў Кіеве.

Мэтаю канцэрту, які прайшоў 4 чэрвеня ў кіеўскім клюбе «Атлас», было сабраць сродкі на набыцьцё рэанімабілю для дабраахвотнанага мабільнага шпіталю, які месьціцца ў Данбасе, дзе ідзе вайна. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел гурты зь Беларусі Trubetskoy і «Дай дарогу!» і ўкраінскія каманды «Роллікс» і «Гайдамаки». Вядучым канцэрту быў таксама беларус — радыёвядучы Сяргей Кузін, які шмат гадоў жыве і працуе ва Ўкраіне.

Арганізатары сказалі, што запрасілі выступіць беларускія гурты, таму што адчуваюць сапраўднае братэрства і жаданьне дапамагчы. Пасьля канцэрту было заўялена, што сумы, сабранай у гэты вечар, аказалася дастаткова для таго, каб набыць рэанімабіль.

Tuzin.fm