Martin S. абвесьціў, што акцыя «Альбом альбо сьмерць» прайшла пасьпяхова (прэм’ера)
1835 / 0
05.06.2015

Martin S. абвесьціў, што акцыя «Альбом альбо сьмерць» прайшла пасьпяхова (прэм’ера)

Музыкі сабралі 3000 даляраў з дапамогай сваіх прыхільнікаў.

У кастрычніку 2014 году Martin S. абвесьціў пра збор сродкаў на запіс альбому. Музыкі заявілі, што калі не зьбяруць патрэбную суму, то распадуцца. Сума, якую трэба было сабраць за тры месяцы — 3000 даляраў. Збор сродкаў зацягнуўся яшчэ на паўгоду, але цяпер лідэр каманды Ўладзімер Боська паведаміў, што грошы сабраныя і вядзецца праца над альбомам.

«Мы атрымалі неверагодны фідбэк ад людзей, якія выказвалі сваю неабыякавасьць у цяжкі для калектыву час. І сэнс быў ня столькі ў фінансавых праблемах, а глыбей. Калі ты ўкладаесься ў нейкую справу, але твой пасыл не знаходзіць адрасата, то ты задаеш сам сабе пытаньне: а ці варта яно працягу? Цяпер мы дакладна бачым, што маем трывалы фундамэнт, на якім можна будаваць нешта прыгожае. Дзякуй усім, хто падтрымаў нас у цяжкую часіну», — вядзецца ў заяве музыкаў.

5 чэрвеня Martin S. прадставіў у якасьці самотніка новую песьню «Ўшчэнт».

Tuzin.fm