Яўген Калмыкоў заснаваў лэйбл SunWoofer: «Мы будзем выдаваць дзівакоў»
1574 / 0
22.07.2015

Яўген Калмыкоў заснаваў лэйбл SunWoofer: «Мы будзем выдаваць дзівакоў»

Экс-прадусар гурта «Ляпіс Трубяцкі» прыпыніў дзейнасьць творчага аб’яднаньня «Дзеці Сонца» і заснаваў лэйбл «дзіўнай музыкі».

Лэйбл мае назву SunWoofer. Сэнсава гэта працяг творчай канцэпцыі «Дзяцей Сонца» — творчага аб’яднаньня, якое існавала ў 00-х гадах, дзейнасьць якога цяпер прыпынена. «У нас ужо вымалёўваецца пэўны стыль выканаўцаў, зь якімі мы працуем. Нам ня блізкі трэш, нас не цікавіць готыка, нам хочацца, каб было цёпла і радасна, у гэтым пляне мы цягнем далей сэнс „Дзяцей Сонца“ — суцэльны пазітыў. Нас цікавяць калі ня фрыкі (бо музыкі могуць і пакрыўдзіцца за такое азначэньне), дык дакладна дзівакі. Яны могуць граць рэгі ці чытаць рэп, але іх музыка ня мусіць быць звыклай і прадказальнай, яна мусіць быць па-харошаму дзіўнай і арыгінальнай», — заявіў Яўген Калмыкоў у камэнтары для Budzma.by.

Актыўную дзейнасць SunWoofer распачне ўвосень 2015 году. Да канца году мяркуецца выдаць ажно 11 рэлізаў у лічбавым выглядзе, на CD і вініле. Cярод іх называюцца ў першую чаргу альбом «Серебряной свадьбы» — «Музыка — всё», праца гурта Naprimer «За горизонт событий», альбомы Міхея Насарогава, «Кассиопеи», Пафнуція Кузюкяна.

 Tuzin.fm