Naka прадставіла тызэр да кліпу «Малітва» (відэа)
1720 / 0
24.07.2015

Naka прадставіла тызэр да кліпу «Малітва» (відэа)

Відэа на новы твор гурта, напісаны на словы Янкі Купалы, зьняў таленавіты беларускі рэжысэр Арцём Лобач.

Над відэа на «Малітву» працавала сапраўды выдатная каманда. Акрамя рэжысэра Арцёма Лобача, аўтара шыкоўных прома-ролікаў да праектаў Tuzin.fm «Re:Песьняры» і «Засьпявай 2.0» ды кліпаў для гуртоў Akute, Vuraj, «J:морс» ды іншых, у яе ўвайшлі апэратар Аляксандар Алейнікаў і мастачка Наста Шастак — тая самая, якая рабіла пясочнае шоў ужывую на праекце «Апошні золак». Вакалістка гурта Наста Шпакоўская дужа задаволена тым, як прайшлі здымкі і працоўнай вэрсіяй кліпу. Прэм’ера відэа прызначана на кастрычнік.

Песьню «Малітва» на верш Янкі Купалы гурт Naka прадставіў на дзень народзінаў беларускага клясыка 7 ліпеня 2015 году.

Tuzin.fm