Massenhinrichtung выдалі ў Нямеччыне альбом пра Другую сусьветную (аўдыё)
1606 / 0
29.07.2015

Massenhinrichtung выдалі ў Нямеччыне альбом пра Другую сусьветную (аўдыё)

На нямецкім лэйбле Darker Than Black Records адбыўся рэліз альбому «Закон зброі» блэк-мэтал гурту зь Менску Massenhinrichtung.

Матэрыял ствараўся цягам чатырох гадоў, у рэліз ўвайшло 7 трэкаў, аб’яднаныя адной тэмаю. Альбом прысьвечаны Другой сусьветнай вайне на тэрыторыі Беларусі. «Мы хочам паказаць найвялікшую трагедыю беларускага народу, гэта наш аўтарскі погляд на заняпад Беларусі 1941—1944 гадоў — пэрыяд жудаснага ваеннага становішча, падчас якога зьнішчана палова карэннага насельніцтва краю. Мільёны сьмерцяў, жорсткія забойствы, бясконцыя зруйнаваныя краявіды… Мы памятаем тыя трагічныя падзеі і аддаем даніну частцы зьніклай беларускай культуры, якая цаной шматлікіх жыцьцяў гераічна забяспечыла існаваньне сваіх нашчадкаў», — прадстаўляе альбом лідэр каманды Зьміцер Лясьнеўскі.

Альбом выйшаў у Digipack фармаце на лэйбле Darker Than Black Records у Нямеччыне. У Беларусі CD можна замовіць праз лэйбл Fatal Ecstasy: fatalecstasy@mail.ru, ці непасрэдна праз музыкаў гурта праз мэйл zianon@mail.by або афіцыйную суполку.

Massenhinrichtung існуе з 2005 году. Граюць блэк-мэтал, маюць у дыскаграфіі некалькі EP, ангельскамоўны альбом «Go Beyond Gist», выдадзены ў Польшчы (2008) і спліт з гуртом Raven Throne«Adzinota kruka», выдадзены ў Нямеччыне (2012).

Азнаёміцца з альбомам «Закон зброі» ў сеціве можна праз youtube.

Tuzin.fm