2185 / 0
10.11.2013

Тамаш Ціханюк: «Беларусы ствараюць музыку на эўрапейскім узроўні»

Арганізатары акцыі «Музыка без засьцярог» у польскай Гайнаўцы вырашылі паказаць красу і сілу беларускай рок-музыкі.

У канцэрце, што адбыўся ў клюбе «300 цэглаў» узялі ўдзел гурт зь Менску «Re1ikt», а таксама беларускамоўная каманда з Польшчы «Ilo&friends». Перад імі сыграў мясцовы гурт «Дэсант». Адзін з арганізатараў акцыі, дырэктар Музэю і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк лічыць, што беларусы ствараюць рок-музыку на высокім узроўні. «Мы хочам паказаць, што беларусы — гэта ня толькі фальклёр, а такая ж нацыя, як і ўсе іншыя ў Эўропе. Часта рок-музыкі зь Беларусі і беларускія музыкі зь Беласточчыны паказваюць такі ўзровень рок-музыкі, што могуць пахваліцца ня толькі ў Польшчы, але і ў цэлай Эўропе», — цытуе яго словы Беларускае Радыё Рацыя. 

Фотарэпартаж з канцэрту можна паглядзець тут.

Tuzin.fm

Тэгi: