Гурт Zdań прысьвяціў самотнік «Oj Luli» загінуўшым вёскам (прэм’ера)
2273 / 0
07.08.2015

Гурт Zdań прысьвяціў самотнік «Oj Luli» загінуўшым вёскам (прэм’ера)

Лідэр гурта Ўладзімер Крумін кажа, што ідэя песьні нарадзілася падчас вандроўкі па Віцебскай вобласьці, а запісаны самотнік у Польшчы з украінскім саўндпрадусарам.

«Надта быў уражаны той вандроўкай. Цяжка было бачыць гэтыя хаты-прывіды, якія зь дзяцінства засталіся ў памяці, як поўныя сьмеху і песень. Цяпер на адну вёску застаецца два ці тры чалавекі. Нават дзікі не саромяцца прыходзіць у госьці па бульбу. Таму ўсе эмоціі знайшлі выйсьце ў гэтых радках і нотах», — кажа лідэр гурта Zdań Уладзімер Крумін і з жалем зазначае, то гэтыя вёскі сымбалізуюць усю краіну, а дакладней тое, што ад яе засталося.

Удзел у запісе «Oj Luli» ўзяў музыка і саўндпрадусар Кірыл Момат, які мае ўласную студыю ва Ўроцлаве. «Хаця Кірыла ўкраінец і быў у Беларусі толькі на канцэртах з гуртом „Тінь Сонця“, ён выдатна адчуў маю ідэю і вельмі дакладна перадаў дэталі пасылу, — зазначае Ўладзімер. — Напэўна гэта наш агульны боль, вельмі зразумелы кожнаму на гэтай прасторы».

«Здань» — гарадзенскі гурт з 15-гадовай гісторыяй. Сёлета музыкі выдалі міні-альбом «У пошуках ежы» і ўдзельнічалі ў аўдыёчарце на Tuzin.fm зь песьняй «Дзе ты?».

Tuzin.fm