Ferris Wheel запісалі дэбютны трэк з удзельнікам «Ляпіса Трубяцкога» (прэм’ера)
2111 / 1
10.08.2015

Ferris Wheel запісалі дэбютны трэк з удзельнікам «Ляпіса Трубяцкога» (прэм’ера)

Малады гурт зь Менску заяўляе пра сябе з дапамогай самотніка «Выбар».

Ferris Wheel працуюць разам пяць месяцаў. За гэты час музыкі напрацавалі матэрыял, якога хопіць на поўнафарматны альбом. У жніўні яны зрабілі першы дэма-запіс — песьню «Выбар», якую прэзэнтавалі ў якасьці самотніку. Паводле гэтай песьні мяркуецца назваць будучы альбом. Таксама быў запісаны бонусны варыянт гэтай кампазыцыі, у якой узяў удзел былы ўдзельнік гурта «Ляпіс Трубяцкі» (2010—2014) Улад «Краб» Сянкевіч.

«Мы ня маем вызначанага стылю — граем і панк, і гранж, і рэгі. Тэксты пішам самі, у іх нашы думкі і эмоцыі, якія назапасіліся за ўвесь час пражывання ў гэтай краіне. У аніякім разе ня хочам падчапіць слухача на палітычны кручок. Наш дэбютны трэк — гэта матывацыя і заклік да кансалідацыі грамадзтва. Мы хочам, каб людзі думалі і расстаўлялі прыярытэты», — кажуць удзельнікі Ferris Wheel.

Мяркуецца, што ў дэбютны альбом «Выбар» увойдзе 10 трэкаў на беларускай і расейскай мовах. Праца над запісам кружэлкі распачалася.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

за тры месяцы
за тры месяцы