Удзельнікі Litvintroll вызначыліся з назваю і адмовіліся ад гроўлу
2885 / 0
11.08.2015

Удзельнікі Litvintroll вызначыліся з назваю і адмовіліся ад гроўлу

Цяпер гурт Андрэя Апановіча будзе звацца Trollwald.

Удзельнікам Litvintroll так і не атрымалася паразумецца з Васілём Верабейчыкавым адносна будучыні гурта. Верабейчыкаў, на чыё імя быў зарэгістраваны брэнд, абвесьціў пра спыненьне дзейнасьці Litvintroll, але астатнія музыкі заявілі, што яны працягваюць рэпэтыцыі і працу над новым матэрыялам. Як паведаміў Tuzin.fm вакаліст гурта Андрэй Апановіч, цяпер яны будуць выступаць пад назваю Trollwald. І гэта ня ўсе зьмены.

«Цяпер займаемся прэдпрадакшнам, а пасьля ўсіх марафэтаў ідзем у студыю. Адразу адзначу, што гроўлу ды скрыму ў нас ня будзе. Толькі чысты вакал. Стоўнэр, дум, трэш з дудамі сьвет яшчэ ня чуў», — заявіў Андрэй Апановіч.

Tuzin.fm