Пачаўся прыём заяваў на «Бардаўскую восень — 2015»
3362 / 0
20.08.2015

Пачаўся прыём заяваў на «Бардаўскую восень — 2015»

Фэст беларускамоўнай аўтарскай песьні пройдзе сёлета ў польскім Бельску-Падляскім у 22-і раз.

Заявы ад беларускамоўных аўтараў і выканаўцаў на ўдзел у адборы на сёлетнюю «Бардаўскую восень» прымаюцца да 10 верасьня. Адборачны канцэрт пройдзе ў Менску 13 верасьня, на ім журы адбярэ каля 10 выканаўцаў, якія возьмуць удзел у самім фэсьце, які пройдзе ў Польшчы з 6 да 8 лістапада. Пераможцаў чакаюць грашовыя ўзнагароды і прызы ад спонсараў. Арганізатар адбору на «Бардаўскую восень» Алесь Кот-Зайцаў сказаў Tuzin.fm, што жорсткіх патрабаваньняў да канкурсантаў няма. Галоўнае, каб іх творчасьць была арыгінальнай і беларускамоўнай: «Мы чакаем заяваў ад выканаўцаў самых розных стыляў і кірункаў, якім цікава працаваць зь беларускім словам і шукаць цікавосткі ў акустычным гучаньні».

«Бардаўская восень» сёлета пройдзе ўжо ў 22-і раз. Яе ладзіць Зьвяз беларускай моладзі ў Польшчы. У розныя часы пераможцамі фэсту былі Вольга Акуліч, Тацяна Беланогая, Яўген Барышнікаў, Паліна Рэспубліка, гурты Re1ikt і «Нельга забыць». Летась Гран-Пры ўзяў Алесь Ясінскі — ён будзе госьцем адборачнага канцэрту ў Менску.

Для ўдзелу ў адборачным канцэрце неабходна запоўніць анкету і даслаць яе разам з фотаздымкам і дэма-запісам на адрас vosien2015@gmail.com не пазьней за 10 верасьня.

Спампаваць заяву на ўдзел у конкурсе з Tuzin.fm

Tuzin.fm