Найстарэйшы дэз-мэтал гурт Беларусі Evthanazia аднавіў дзейнасьць (аўдыё)
1589 / 0
24.08.2015

Найстарэйшы дэз-мэтал гурт Беларусі Evthanazia аднавіў дзейнасьць (аўдыё)

Музыкі практычна цалкам аднавілі свой першы склад больш чым 20-гадовай даўніны і актыўна працуюць над новым матэрыялам.

Сваім новым рэлізам гурт з Рэчыцы Evthanazia хоча засьведчыць, што гатовы да новых зьдзяйсьненьняў. Каманда ўтварылася яшчэ ў 1992 годзе, некалькі разоў прыпыняла дзейнасьць ды зноў зьбіралася. У апошні час яна выступала пад крыху зьмененай назвай Evthanazia A.D., але ўрэшце рэшт непаразуменьні між музыкамі былі пераадоленыя. Пасьля працяглага перапынку гурт сабраўся ў сваім першым складзе і запісаў беларускамоўны самотнік «Вера, воля». «У ім пяецца пра сілу веры. Свае жаданьні і ўяўленьні пра сьвет абсалютна рэальна матэрыялізаваць, як, зрэшты, і страхы з фобіямі», — так прадстаўляюць сваю працу музыкі.

На новую песьню цяпер поўнаю хадою здымаецца кліп, у якім будуць зайдзейнічаныя каскадзёры і квадрацыклы. Відэа мяркуецца прадставіць у канцы кастрычніка. А пры канцы гэтага году Evthanazia прадставіць яшчэ адзін новы EP. Сачыць за навінамі гурта можна празь іх афіцыйную суполку.

Tuzin.fm

Тэгi:
за тры месяцы