Вынікі адбору на «Бардаўскую восень — 2015»
4058 / 4
13.09.2015

Вынікі адбору на «Бардаўскую восень — 2015»

У Менску прайшоў адборачны канцэрт на фэстываль «Бардаўская восень — 2015». З 38 канкурсантаў журы адабрала 8 выканаўцаў, якія паедуць у Бельск Падляскі.

Адбор на культавы фэстываль беларускай аўтарскай песьні прайшоў у менскім «Бары ДК». У ім узялі ўдзел 38 выканаўцаў і гуртоў — пераважнаю часткаю зь Менску, але былі выступоўцы з Горадні і Наваполацку. Выступы ацэньвала журы ў складзе: Міхал Анемпадыстаў, Алег Хаменка, Зьміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая і Сяргей Будкін.

На рашэньне журы, за Гран-Пры фэстывалю пазмагаюцца наступныя выканаўцы: гурт Teleport, Стась Сілка, Андрэй Сянькевіч, Алена Варона, Аліса Селязьнёва і Markuts Band, Натальля Нікіціна, дуэт Yulany, «Хмарка на траве». Па-за конкурсам адбор таксама прайшоў Ільля Фаляжынскі, які быў папярэдне адабраны падчас фэсту ў Вайцюшках. У якасьці запасных вызначаныя гурт «Раса мечтателей» і Дар’я Зуева.

22-і фэстываль жывой музыкі «Бардаўская восень» пройдзе сёлета ў Бельску Падляскім, што ў Польшчы, з 6 да 8 лістапада.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Яўген / адказаць
    14.09.2015 / 11:58

    у меня один вопрос- почему едет Илья Фаляжынски?

  • Aliaksandr Kot-Zaitsau
    Aliaksandr Kot-Zaitsau / адказаць
    14.09.2015 / 16:37

    Iлля Фаляжынскi брау' удзел у фестывалi "Песнi трубадурау' у Вайцюшках", зарганiзаваным праз аднаго з сябрау' журы "Бардау'скай восенi", Змiтра Вайцюшкевiча. Змiцер загадзя меу дамоу'леннасьць з арганiзатарамi "Бардау'скай восенi", што абярэ аднаго з канкурсантау памiж удзельнiкау' свайго фэсту у' Вайцюшках. Такiм чынам Iлля быу' запрошаны да у'дзелу у' "Бардау'скай восенi" яшчэ да адборачнага канцэрту у' Менску. Але дасттковым адказам, мяркую, было б - "Бо так вырашыла журы фестывалю".

  • Ольга Петрик
    Ольга Петрик / адказаць
    15.09.2015 / 18:19

    Калi ласка, калi гэта магчыма, выдайце спис усiх, хто прымау' удзел. Была на мерапрыемствы, спадабалiся многiя, мару знайсцi iх старонкi. Не сфатаграфавала спiс...

  • Алесь Зайцев
    Алесь Зайцев / адказаць
    16.09.2015 / 09:51

    Вольга, спіс удзельнікаў мы не трымаем у сакрэце ;) Напішыце мне на vosien2015@gmail.com, я вам дашлю.

  • КАМЕНТАВАЦЬ