Martin S. прадставілі прома-фільм «Інакш» (відэа)
1855 / 0
22.09.2015

Martin S. прадставілі прома-фільм «Інакш» (відэа)

Напярэдадні рэлізу новага альбому гурт зьняў відэасправаздачу пра тое, як вялася праца ў студыі.

Грошы на запіс альбому гурт Martin S. зьбіраліся талакою. Музыкі паставілі пытаньне рубам: альбом альбо сьмерць і дасягнулі свайго, сабраўшы 3000 даляраў. «Мы адчувалі вялікую адказнасьць перад нашымі слухачамі за дадзены аванс і ясна разумелі, што мусім трымаць справаздачу перад імі. Менавіта таму і вырашылі зафіксаваць усё, што адбываецца на студыі, на камэру», — кажа лідэр каманды Ўладзімер Боська. Было адзьнята багата матэрыялу, але спыніліся музыкі на фармаце міні-фільму, у якім распавядаецца пра працу над новымі песьнямі. Відэа атрымала назву «Інакш», гэтак жа завецца творчае аб’яднаньне, якое працавала над ім.

Што да самога альбому, то яго рэліз заплянаваны на гэтую восень, а жывая прэм’ера пройдзе 28 кастрычніка ў клюбе Re:Public. Cачыць за навінамі гурту можна праз афіцыйную суполку.

Tuzin.fm