Пётар Клюеў афіцыйна прадставіў свой новы праект «Амплітуда сьмеласьці» (відэа)
1856 / 0
30.09.2015

Пётар Клюеў афіцыйна прадставіў свой новы праект «Амплітуда сьмеласьці» (відэа)

Выканаўца кажа, што гэта ня проста гурт, а цэлы музычны рух.

Праект «Амплітуда сьмеласьці» сьпявак і піяніст Пётар Клюеў заснаваў разам з гітарыстам Уладзімерам Майсюком. У ім удзельнічаюць таксама басіст Алесь-Францішак Мышкевіч (Trubetskoy, «Крамбамбуля»), бубнач Аляксандар Старажук (Trubetskoy). Назву гурту дала аднайменная песьня, напісаная на верш Рыгора Барадуліна. «Перш за ўсё гэта ня проста гурт, а музычны рух, які аб’ядноўвае  музыкаў, што маюць супольныя ідэі. Ідэі быць шчырым, сьмелым, сапраўдным у музыцы і ў жыцьці. Мы хочам запытаць сябе наколькі мы моцныя, каб застацца чалавекам і грамадзянінам», — заявіў выканаўца ў камэнтары для Tuzin.fm.

Мяркуецца, што гурт «Амплітуда сьмеласьці» будзе выконваць песьні на вершы беларускіх паэтаў Генадзя Бураўкіна і Рыгора Барадуліна, а таксама на ўласныя тэксты.

Tuzin.fm