Гітарыст «Крамбамбулі» Павал Трыпуць заснаваў аптымістычны сольны праект (прэм’ера)
3273 / 0
22.10.2015

Гітарыст «Крамбамбулі» Павал Трыпуць заснаваў аптымістычны сольны праект (прэм’ера)

OpTeamist Project выдаў дэбютны самотнік «Урбаністычны рух», які прэзэнтуе на Tuzin.fm.

«Ідэя ўласнага праекту да мяне прайшла даўно, матэрыялу назапасілася багата. Але толькі цяпер зьявілася дакладнае разуменьне як гэта можна ажыцьцявіць», — заявіў Павал у камэнтары для Tuzin.fm. Яго OpTeamist Project выконвае інструмэнтальную музыку з элемэнтамі ф’южан і фанку. У камандзе задзейнічаныя дасьведчаныя музыкі — Сяргей Адамовіч, Міхаіл Пэндо і Ўладзімер Міхновіч. Усім ім прыйшлася даспадобы ідэя Паўла, бо яны падзяляюць яго музычныя прыярытэты. Гурт паказаў сваю першую кампазыцыю пад назвай «Урбаністычны рух» і мае намер надалей запісваць музыку і заяўляцца на ўдзел у міжнародных фэстах.

Павал Трыпуць паходзіць з Горадні, працаваў там у эстрадна-джазавым аркестры і граў у гурце Stop Time. У апошнія пяць гадоў жыве ў Менску, зьяўляецца гітарыстам шэрагу вядомых беларускіх гуртоў, удзельнічаў у запісе альбомаў гуртоў Naka, Chiefs Band, Лявона Вольскага, «Крамбамбулі». Акром таго ён дае прыватныя ўрокі ігры на гітары і піша музыку.

Жывое відэа на кампазыцыю «Ўрбаністычны рух» можна паглядзець тут.

Tuzin.fm

за тры месяцы
за тры месяцы