Рэпэр Міхась Дуброўка выдаў дэбютны альбом «Жменя», які блаславіў манах Іаан (прэм’ера)
3828 / 0
29.10.2015

Рэпэр Міхась Дуброўка выдаў дэбютны альбом «Жменя», які блаславіў манах Іаан (прэм’ера)

Выканаўца ішоў да гэтай працы пяць гадоў.

Стылістыку свайго дэбютнага альбому Міхась Дуброўка вызначае як рэп-рок. Праца над альбомам вялася на сталічных студыях R2 records, DeluXe Records і 3R records. Над музычнай часткай працавалі Сяргей Чэрнік, Максім Наско і Андрэй Кузьняцоў. Усе тэксты належаць аўтарству Міхася, альбом цалкам беларускамоўны. «Зьмест маёй працы мае маральна-філязофскі пасыл, таму матэрыял будзе даспадобы людзям, што цэняць перадусім у песьні сэнс. Гэта толькі пачатак творчага жыцьця, і можна быць упэўненым у тым, што будзе працяг», — заявіў аўтар у камэнтары для Tuzin.fm.

На самой справе выканаўцу завуць Алег Дзьмітрэнка. Ён працуе ў Менску электрыкам. Рэпам займаецца каля 10 гадоў, уваходзіў у культавую суполку Minsk Underground Skool (M.U.Skool), зь якой выйшлі Макс Корж, Zeman, PANaNieba, Вожык, працаваў тады пад імём Mc Condor. Пяць гадоў таму запачаткаваў беларускамоўны праект і атрымаў блаславеньне ад манаха Іанна з Жыровічаў, вядомага таксама як паэт Зьніч. У манастыр музыка зьвярнуўся ў пэрыяд творчага крызісу і акрыяў, зьмяніўшы сваё сьветаўспрыманьне.

Сачыць за навінамі праекту можна праз афіцыйную суполку.

Tuzin.fm

за тры месяцы
за тры месяцы