«Радыё Тузін» цяпер можна слухаць з дапамогай мабільнага дадатку (спампаваць)
2917 / 0
30.10.2015

«Радыё Тузін» цяпер можна слухаць з дапамогай мабільнага дадатку (спампаваць)

Беларускае Радыё Рацыя прадставіла мабільны дадатак, які дазваляе слухаць перадачы як он-лайн, так і ў архіве.

«Не магу назваць сябе сталым слухачом гэтай радыёстанцыі, але з дапамогай мабільнага дадатку я атрымаў магчымасьць паслухаць архіў праграмаў „Радыё Тузін“ і „Музыку тыдня“, атрымаў задавальненьне і адкрыў для сябе шмат чаго новага», — напісаў свой водгук адзін зь першых карыстальнікаў праграмы Алесь Квіткевіч, дырэктар кампаніі «Прастора Бай». Радыёвэрсію аўдыёчарту на Tuzin.fm, якую вядзе Алег Хаменка, цяпер можна слухаць як он-лайн, так і ў архіве.

«Радыё Тузін» штотыдня выходзіць на хвалях «Радыё Рацыя». Паслухаць яе можна ў 18:05 (па беларускім часе) кожную суботу на FM-хвалях (для жыхароў Падляшша і Заходняй Беларусі) ды он-лайн. Таксама на хвалях «Радыё Рацыя» выходзіць аўтарская праграма галоўрэда Tuzin.fm Сяргея Будкіна «Музыка тыдня» (штоаўторак у 20:05), «Кракатук» аўтара рубрыкі !OUT на Tuzin.fm Віктара Сямашкі (штосераду ў 20:05), «Фольк-брама» таго ж Алега Хаменкі (у 20:05 шточацьвер), «З джаза да Баха» Тацяны Заміроўскай (штопанядзелак апоўначы), «Словы з музыкай» Ілоны Карпюк (штосуботу ў 13:05) ды ўласнарадыйны чарт «Шчасьлівая 13-ка» штопятніцу ў 20:05.

Спампаваць дадатак для Android: https://play.google.com/store/apps/details?id=by.belarusian.radio.racja

Спампаваць дадатак для iOS: https://itunes.apple.com/us/app/radye-racya/id1044595127

Спампаваць дадатак для Windows Phone: https://www.microsoft.com/pl-pl/store/apps/радыё-рацыя/9nblggh63dgr

Падрабязнасьці — на сайце Радыё Рацыя

Яшчэ: Выйшаў 600-ы выпуск праграмы «Радыё Тузін» (аўдыё)

Tuzin.fm