Вершы беларускіх паэтаў 30-х загучаць у блюзе, сьвінгу і джазе (відэа)
2076 / 1
06.11.2015

Вершы беларускіх паэтаў 30-х загучаць у блюзе, сьвінгу і джазе (відэа)

Блюзавы праект Юрася Ўскова рыхтуе альбом на вершы рэпрэсаваных паэтаў.

«Мне здаецца беларуская гарадзкая паэзія, андэграўнд тых часоў, мусіць рэзанаваць з тагачасным амэрыканскім андэграўндам. А там быў ня толькі блюз, але і сьвінг, і лёгкі джаз, таму хацелася б у музычным пляне зрабіць нешта такое — каб ішло ад блюзу, але пры гэтым было полістылічным», — заявіў Юрась Ускоў у камэнтары для Tuzin.fm. Яго гурт цяпер выступае пад назвай Nameless Blues Band, дагэтуль зваўся Bluesville Station. Разам зь Юрасём выступае Віталь Шышпаронак ды ўдзельнікі гурта Cross B Band, часам да іх далучаецца лідэр гурта žygimont VAZA Сяргей Скрыпнічэнка. Музыкі спэцыялізуюцца на выкананьні блюзавай клясыкі — ад чыкаскіх стандартаў да тэхаскага блюзу.

Прэм’ера праграмы на вершы беларускіх паэтаў 30-х заплянаваная на першую палову 2016 году.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

за тры месяцы
за тры месяцы