Сямашка агучыў фільм «Кастусь Каліноўскі» з «суперажывальнага ракурсу» (відэа)
2128 / 0
14.11.2015

Сямашка агучыў фільм «Кастусь Каліноўскі» з «суперажывальнага ракурсу» (відэа)

Віктар Сямашка стварыў сваю музычную вэрсію да стужкі «Кастусь Каліноўскі» (1927).

«Я пагаджаюся з асноўнай ідэяй гэтага фільму: замест таго, каб біцца з агульным ворагам, беларусы б’юцца між сабой. Таму й музыка атрымалася такая — трагічна-абсурдная», — зазначае Віктар Сямашка. Ён агучыў клясыку беларускага кіно на прапанову арганізатараў фэстывалю «Дах». Адзіны прагляд з жывым суправаджэньнем на фартэпіяна, цымбалах ды духавых адбыўся ў Пружанскім палацыку.

Гэты ж фільм агучваў Сяргей Пукст для праекту «Тузін. Немаўля». Параўноўваючы дзьве музычныя інтэрпрэтацыі стужкі, Віктар кажа: «У Пукста выйшла выдатна. Блізка да клясычнай тапёрскай агучкі. У мяне зь іншага, нейкага суперажывальнага ракурсу атрымалася. Тут можа быць мноства варыянтаў».

Фільм «Кастусь Каліноўскі» з музыкаю Віктара Сямашкі

Віктар агучыў яшчэ адзін нямы фільм — «Імігрант» (1917) з Чарлі Чаплінам у галоўнай ролі. Музыка да гэтай стужкі выдадзена асобным рэлізам на лэйбле HAZE Netlabel.

Tuzin.fm