У ЗША выдадзены альбом Аляксея Кустава, запісаны 17 гадоў таму (аўдыё)
1575 / 0
16.11.2015

У ЗША выдадзены альбом Аляксея Кустава, запісаны 17 гадоў таму (аўдыё)

Рэліз «Dissenter» выдаў лэйбл CLCX Records, які палічыў трэкі беларускага музыкі цікавымі і актуальнымі.

«Dissenter» можна лічыць клясыкаю беларускай электроннай музыкі. «Я яго запісаў за тры тыдні 17 гадоў таму, а прапанова зрабіць яго рэліз сыходзіла ад выдаўцоў з Каліфорніі, якія сказалі, што слухаюць гэты матэрыял самі і ім вельмі падабаецца. Для мяне гэта вельмі каштоўная праца, бо нехта чуе ў гэтых сугуччах ды рытмах прыгажосьць», — сказаў Аляксей Кустаў парталу Tuzin.fm. Пазытыўныя водгукі займелі таксама зусім новыя трэкі Аляксея, так што не выключана, што на гэтым лэйбле хутка пабачыць сьвет і зусім новы альбом выканаўцы зь Беларусі.

Аляксей Кустаў паходзіць з Полацку, дзе і пачынаў музычную кар’еру ў 1992 годзе ў складзе гурта «Колледж А». У сярэдзіне 90-х ён зьвярнуўся да электронных сродкаў выкананьня і запісу музыкі і стаў заўважнай фігурай у айчынным андэграўндзе. У 1998 годзе быў адзначаны газэтай «Няміга» ў ліку найлепшых музычных праектаў году, у 2000 годзе атрымаў Гран-Пры фэстывалю электроннай музыкі «Кібэрпанк». Як бас-гітарыст граў у гурце «Любовь и спорт» і браў удзел у запісе альбома гурта Indra. Аляксей аўтар шасьці выдадзеных і больш чым дзясятка нявыдадзеных альбомаў электроннай музыкі з накіраванасьцю ад эмбіенту да паўэр-рытмік-нойзу.

Паслухаць/спампаваць/набыць альбом можна на старонцы лэйбла CLCX Records.

 Tuzin.fm

за тыдзень
за тры месяцы