Гурт Leibonik абвесьціў сябе «закрыцьцём году» і ладзіць вясёлыя памінкі (відэа)
2130 / 0
24.11.2015

Гурт Leibonik абвесьціў сябе «закрыцьцём году» і ладзіць вясёлыя памінкі (відэа)

Сяргей Башлыкевіч заявіў, што яго каманда прыпыняе дзейнасьць на нявызначаны тэрмін.

«Мы топчамся на месцы — трэба ці шмат чаго рабіць для далейшага руху ці проста не марнаваць час. Таму мы вырашылі прыпыніць сваю дзейнасьць як гурта, падумаць над далейшым фарматам існаваньня ды пазаймацца сайд-праектамі», — сказаў у камэнтары для Tuzin.fm Сяргей Башлыкевіч. Leibonik атрымаў летась узнагароду «Адкрыцьцё году» на прэміі «Героі году». Музыкі лічаць, што надзеяў яны ня спраўдзілі ды іранічна назвалі свой разьвітальны канцэрт «Закрыцьцё году». «Мы зайграем усё, што займелі за амаль два гады музычнага жыцьця. Можна лічыць гэты канцэрт вясёлымі памінкамі па добрым маладым гурце», — адзначае Сяргей. Канцэрт пройдзе 26 сьнежня ў прасторы «Кто такой Джон Голт?».

Сяргей Башлыкевіч надалей працягне выступаць у сольным фармаце разам з бэк-вакалісткай Аняй. У найбліжэйшы час музыка абяцае распавесьці і пра свае сайд-праекты.

Tuzin.fm

за тры месяцы