Imagine Dragons абвесьцілі конкурс на найлепшы беларускі пераклад песьні «Radioactive» (відэа)
1963 / 1
08.12.2015

Imagine Dragons абвесьцілі конкурс на найлепшы беларускі пераклад песьні «Radioactive» (відэа)

Амэрыканскія музыкі абяруць пераможцу і сустрэнуцца зь ім асабіста, а беларускі варыянт іх галоўнага гіта запіша адзін з нашых гуртоў.

«Беларуская мова — адна з унікальных асаблівасьцяў нашай краіны. І мы падумалі, што было бы добра, каб гурт пачуў яе», — заявілі арганізатары канцэрту з кампаніі «АртІнтэр Мэнэджмэнт». Прапануецца перакласьці песьню «Radioactive» — адзін з галоўных гітоў каманды з Лас-Вэгасу, які прынёс ёй «Грэмі-2014» у намінацыі «Найлепшае рок-выкананьне». Абіраць пераможцу будуць музыкі вядомага беларускага гурта (назва яго пакуль трымаецца ў сакрэце), якія запішуць беларускамоўную вэрсію. Аўтар найлепшага перакладу сустрэнецца з Imagine Dragons перад іхным канцэртам у Менску 22 студзеня ў «Чыжоўцы-Арэне».

Варыянты перакладу прымаюцца не пазьней за 20 сьнежня на адрас imagine.belarus@gmail.com

Imagine Dragons на сёньня адна з самых запатрабаваных рок-камандаў у сьвеце. Яны едуць у Беларусь з турам у падтрымку альбома «Smoke + Mirrors», які выйшаў сёлета ў лютым і адразу трапіў на 1-е месца гіт-парадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Канады. Канцэрты туру прайшлі ўжо з аншлягамі ў Нямеччыне, Вялікабрытаніі ды іншых краінах.

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    08.12.2015 / 11:48

    Тэкст песьні:

    I'm waking up to ash and dust
    I wipe my brow and sweat my rust
    I'm breathing in the chemicals
    I'm breaking in and shaping up
    Then checking out on the prison bus
    This is it the apocalypse

    I'm waking up
    I feel it in my bones
    Enough to make my systems grow
    Welcome to the new age
    To the new age
    Welcome to the new age
    To the new age
    I'm radioactive
    Radioactive
    I'm radioactive
    Radioactive

    I raise my flag and don my clothes
    It's a revolution I suppose
    We're painted red to fit right in
    I'm breaking in and shaping up
    Then checking out on the prison bus
    This is it, the apocalypse

    I'm waking up
    I feel it in my bones

    Enough to make my systems grow
    Welcome to the new age
    To the new age
    Welcome to the new age
    To the new age
    I'm radioactive
    Radioactive
    I'm radioactive
    Radioactive

    All systems go
    Sun hasn't died
    Deep in my bones
    Straight from inside

    I'm waking up
    I feel it in my bones
    Enough to make my systems grow
    Welcome to the new age
    To the new age
    Welcome to the new age
    To the new age
    I'm radioactive
    Radioactive
    I'm radioactive
    Radioactive

  • КАМЕНТАВАЦЬ

за тыдзень
за тры месяцы