«Песьняры» віншуюць наведнікаў Tuzin.fm джаз-вэрсіяй «Чаму ж мне ня пець» (аўдыё)
1851 / 0
24.12.2015

«Песьняры» віншуюць наведнікаў Tuzin.fm джаз-вэрсіяй «Чаму ж мне ня пець» (аўдыё)

Напярэдадні Калядаў беларускі дзяржаўны ансамбль прадставіў новую апрацоўку славутага народнага твору.

«Чаму ж мне ня пець» прысутнічае ў рэпэртуары «Песьняроў» ад самага пачатку — першую яе апрацоўку зрабіў Уладзімер Мулявін у 1969 годзе. У рэпэртуары сучасных «Песьняроў» яна таксама ёсьць, але цяпер музыкі вырашылі паглядзець на яе крыху інакш. «Задума і акапэльныя кавалкі ў мяне нарадзіліся яшчэ даўно, з інструмэнталам мы папрацавалі ў студыі, калі рыхтавалі наш двайнік, але ў альбом яе не ўключылі, бо па стылістыцы выбівалася. Таму вырашылі прадставіць яе асобна», — распавёў Tuzin.fm аўтар новай вэрсіі песьні, музычны кіраўнік БДА «Песьняры» Раман Козыраў.

«Песьняры» віншуюць наведнікаў Tuzin.fm з Раством Хрыстовым і Новым годам і жадаюць добрай музыкі ў душы ўсім і заўжды.

Гэтая ды іншыя апрацоўкі народных песень увайшлі ў адмысловую праграму ансамбля, якая будзе паказана на дзень нараджэньня Ўладзімера Мулявіна 12 студзеня 2016 году ў беларускай дзяржаўнай філярмоніі.

Tuzin.fm