Naka павіншавала прыхільнікаў лайв-відэа на новую песьню
1409 / 0
30.12.2015

Naka павіншавала прыхільнікаў лайв-відэа на новую песьню

Пры канцы 2015 году гурт Насты Шпакоўскай прэзэнтаваў песьню «Вяртаньне».

«У Новы год трэба ўваходзіць, пакідаючы ўсе крыўды ў мінулым. Але мы пачынаем шанаваць тое, што маем, толькі страціўшы гэта. Калі азірнуцца назад, згадаць усе крывавыя падзеі 2015-га, разумееш, што менавіта цяпер самы час вярнуцца, папрасіць прабачэньня і зрабіць тое, што даўно хацелася. Наша песьня якраз пра гэтыя пачуцьці», — сказала Наста Шпакоўская ў камэнтары Tuzin.fm. Гурт праз наш партал віншуе прыхільнікаў беларускай музыкі з Новым годам і жадае больш часу надзяляць любімым і родным. «Умейце прабачаць і ведайце, што самае каштоўнае, што ў нас ёсьць, — гэта людзі, якія нас атачаюць», — жадаюць музыкі.

Песьня «Вяртаньне» ўвойдзе ў новы альбом Naka пад назвай «Мая Малітва». У першай палове студзеня гурт плянуе паказаць яшчэ адзін самотнік у яго падтрымку.

Tuzin.fm