Navi і Tonqixod сыграюць на прэзэнтацыі дыску «Новае пакаленьне на Новы год» (відэа)
1475 / 0
12.01.2016

Navi і Tonqixod сыграюць на прэзэнтацыі дыску «Новае пакаленьне на Новы год» (відэа)

Прэзэнтацыя адбудзецца 13 студзеня ў галерэі «Ў». Уваход вольны!

13 студзеня, на стары Новы Год, тэлеканал «Белсат» прэзэнтуе альбом калядна-сьвяточных песень, якія прагучалі ў праекце «Новае пакаленьне на Новы Год», зробленым у партнэрстве з Tuzin.fm. Падчас імпрэзы прадусар праекту, галоўны рэдактар музычнага парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін і рэжысэр Арцём Лобач распавядуць пра сам праект і цікавосткі, што адбыліся падчас запісу песень. Два ўдзельнікі праекту — гурты Navi і Tonqixod — зайграюць на прэзэнтацыі альбома ў фармаце unplugged.

Уваход на канцэрт-прэзентацыю — вольны. Мерапрыемства адбудзецца 13 студзеня а 19-й гадзіне ў галерэі «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а). Кожны ўдзельнік імпрэзы атрымае ў падарунак дыск з калядна-навагоднімі песьнямі.

«Новае пакаленьне на Новы год». Прэм’ера праекту (аўдыё/відэа)

Tuzin.fm