Ilo&friends прэзэнтавалі альбом «Кола» (прэм’ера!)
3331 / 1
12.01.2016

Ilo&friends прэзэнтавалі альбом «Кола» (прэм’ера!)

Адбыўся рэліз трэцяга студыйніка «Кола» ад беларускамоўнага гурта зь Беластоку.

У дыск увайшло 10 кампазыцыяў, над якімі вялася праца цягам пяці гадоў. Гурт стварыў музыку на вершы Ўладзімера Караткевіча, Анатоля Сыса, Алеся Разанава, упершыню зьявілася песьня на польскай мове. Акром музыкаў гурта ў запісе ўзяў удзел баяніст Алесь Ясінскі (у трэку «На гэтай зямлі»). «Ад сябе і ад жыцьця не ўцячэш, хоць і ня варта ўцякаць бяздумна — гэтая думка і перадае асноўны зьмест нашае працы. Сум, страту, самоту — усё гэта можна пераадолець, калі захацець. Лёгка не бывае і ня будзе, але варта жыць так, каб быць у згодзе з сабою», — сказала ў камэнтары для Tuzin.fm вакалістка Ilo&friends Ілона Карпюк.

Выдаў альбом фонд «Акно на ўсход», а запіс дыску стаў магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляскага ваявадзтва.

Ilo&friends мае ў сваім даробку альбомы «Па дарозе» (2007), «Сланечнікі» (2010), «Шчодры вечар добрым людзям» (разам з калектывам «Расьсьпяваны Гарадок», 2010), а таксама саўндтрэк да нямога фільму «Прастытутка», запісаны для праекту «Тузін. Немаўля» (2013).

Паслухаць альбом можна на Soundcloud, а таксама на старонцы гурта на Bandcamp.com. Са згоды гурта прэзэнтацыя альбома адбылася таксама ў афіцыйнай суполцы Tuzin.fm «УКантакце». Замовіць дыск можна праз мэйл ilovillage@gmail.com

Яшчэ: Кліп на верш Сыса ад Ilo&Friends

Tuzin.fm, фота Kamil Śleszynski

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    12.01.2016 / 21:52

    Трэк-ліст альбому "Кола" гурта Ilo&friends (BY/EN):

    1. Блякла-сіняе неба | Pale blue sky, сл. Уладзімір Караткевіч | lyrics by Uladzimir Karatkevich
    2. Досыць | Enough, сл. Уладзімір Караткевіч («Радок бяззбройны і бясспрэчны...»)| lyrics by Uladzimir Karatkevich („Line unarmed and indisputable...”)
    3. Вакзал | Station, сл. Уладзімір Караткевіч (на аснове «Масква – Вечнасць») | lyrics by Uladzimir Karatkevich (based on poem „Moscow-Eternity”)
    4. Свечкі | Candles, сл. Анатоль Сыс | lyrics by Anatol Sys
    5. Irgalom | Mercy, сл. Уладзімір Караткевіч (з VІ часткі «Miserecordia» паэмы «Грубае і ласкавае»)| lyrics by Uladzimir Karatkevich (from the VI part „Miserecordia” of poem „Rough and gentle”)
    6. Żeglarz | Sailor, сл. Ілё | lyrics by Ilo
    7. На гэтай зямлі | On this earth, сл. Алесь Разанаў | lyrics by Ales' Razanau
    8. Кола | Wheel, сл. Анатоль Сыс | lyrics by Anatol Sys
    9. Паслухай | Listen, сл. Уладзімір Караткевіч (частка V з паэмы «Плошча Маякоўскага») | lyrics by Uladzimir Karatkevich (part V from the poem „Mayakovsky Square”)
    10. У коле/ In the circle, сл. з VІ часткі паэмы «Грубае і ласкавае» Уладзіміра Караткевіча | lyrics from the VI part of poem „Rough and gentle” by Uladzimir Karatkevich.

  • КАМЕНТАВАЦЬ